24 мая 2015 года ў нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых, у 2 “А” класе прайшоў адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі. Гэты ўрок з’явіўся апошнім у навучальным годзе мерапрыемствам, якія праводзіліся на прыходзе з мэтай рэалізацыі епархіяльнага праекта “Дзень праваслаўнай кнігі”. Наступныя запланаваныя мерапрыемствы дадзенага праекта пройдуць ужо ў новым навучальным годзе, у перыяд з верасня па лістапад.
З дапамогай мульцімедыйнага раду вучні пазнаёміліся на ўроку з жыціем прападобнай Еўфрасінні Полацкай, уважліва разгледзелі абразы святой з фрагментамі жыція, паспрабавалі разам з настаўнікам вызначыць яе ролю ў распаўсюджванні кніг і адукацыі на беларускіх землях.