Главная » Новости » 2015 » 05 » 24 » Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”

Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”

24 мая 2015 года. Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”24 мая 2015 года ў нядзельнай школе храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых, у 2 “А” класе прайшоў адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі. Гэты ўрок з’явіўся апошнім у навучальным годзе мерапрыемствам, якія праводзіліся на прыходзе з мэтай рэалізацыі епархіяльнага праекта “Дзень праваслаўнай кнігі”.  Наступныя запланаваныя мерапрыемствы дадзенага праекта пройдуць ужо ў новым навучальным годзе, у перыяд з верасня па лістапад. 

З дапамогай мульцімедыйнага раду вучні пазнаёміліся на ўроку з жыціем прападобнай Еўфрасінні Полацкай, уважліва разгледзелі абразы святой з  фрагментамі жыція, паспрабавалі разам з настаўнікам вызначыць яе ролю ў распаўсюджванні кніг і адукацыі на беларускіх землях.

Асаблівую цікавасць вучняў вызваў тэатральны вобраз Еўфрасінні. У сярэдзіне ўрока ў клас завітала сама “прападобная” у манаскім адзенні і звярнулася да прысутных з наступнымі словамі:

Забыць сваё імя, дзе корань роду слаўны?

Няпраўда, я твая ўнучка, Усяславе!

Ды годнасці маёй давеку не дакажуць,

Што найслаўнейшы той, хто мае тытул княжы.

Чакаюць, бацькаў двор і мне пасадам стане.

І кроку не ступіць за пышнымі сватамі.

Гандлюючы сабой з уласнай чэсцю згодна,

Няўжо мне быць рабой для памнажэння роду?

На іхняй славе тлен – нарошчаны вякамі.

Імя іх не ўзнясе і надмагільны камень.

Ды кожны задрыжыць сваёй душою сподняй

У найапошні міг прад воляю Гасподняй…

Для іх сляпых дзяцей, для іх нямых унукаў,

Што зведаюць нябыт і чорны дзень прынукі,

Я знаю, што зраблю перад судом суровым:

Я славу зберагу, я прынясу ім слова!

“Святая” пакінула кожнаму вучню “Запавет нашчадкам” у выглядзе свёртка. Гэты запавет дзеці атрымалі ў канцы сустрэчы і задаволеныя панеслі дадому.

Ролю Еўфрасінні Полацкай цудоўна выканала выпускніца Нядзельнай школы – Надзея Барэль.

Вялікая ўвага на ўроке была адведзена пытанню  перапісвання кніг. Сучасным вучням складана ўявіць сабе, што калісьці кнігі перапісвалі, і нават некаторыя людзі, у тым ліку і Еўфрасіння, прысвячалі гэтаму ўсё жыццё.   З захапленнем дзеці прымалі ўдзел і ў практычнай частцы занятку, дзе ім трэба было ўпрыгожыць літары, як гэта рабілі раней перапісчыкі, у старажытных кнігах. Пасля напісання прыгожых літар дзеці склалі з іх надпіс: “Еўфрасіння Полацкая”.  Гэтыя словы прымацавалі на дошцы каля рэпрадукцый ікон, з фрагментамі жыція прападобнай.

У канцы ўрока вучні змаглі самастойна адказаць на пытанне, чаму Еўфрасінню Полацкую называюць асветніцай і, такім чынам, падвесці вынік усяго вышэй сказанага. 

Увазе дзяцей была прадсаўлена таксама і выстава кніг, прысвечаная асветніцы зямлі беларускай -  Еўфрасінні Полацкай.

Святлана ПАНЦЭВIЧ

Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Адкрыты ўрок на тэму “Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut