Святар прэзентаваў новае выданне епархіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы
13 сакавіка 2015 года ў чытальнай зале ўніверсітэта адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі. Госці змаглі пазнаёміцца з выставай рэлігійнай літаратуры і публіцыстыкі з фондаў навуковай бібліятэкі, даведацца пра гісторыю Слуцкага Евангелля і паслухаць вершы на роднай мове. Кіраўніка выдавецкага аддзела Гродзенскай епархіі іерэя Антонія Семілета таксама запрасілі на свята. Ён прадставіў аўдыторыі новае выданне епархіі – кнігу пад назвай “Капцёўка праваслаўная”, аўтарам якой з’яўляецца. Выданне ў’яўляе сабой гістарычны нарыс пра жыццё Свята-Успенскага прыходу ў вёсцы Капцёўка ў перыяд ад сярэдзіны XIX стагоддзя па цяперашні час.
Напрыканцы мерапрыемства святар разам з дырэкрарам бібліятэкі Нікалаем Уладзіміравічам Грынько ўручылі дыпломы пераможцам універсітэцкага конкурсу эсэ об Каложскiм храме.
Издательский отдел Гродненской епархии