У храме св. Лукі Крымскага і Сімферопальскага у нядзелю, 11 сакавіка 2018 года, пасля набажэнства адбылася сустрэча вернікаў храма і пацыентаў абласной клінічнай бальніцы з Алай Мікалаеўнай Петрушкевіч – паэтэсай, празаікам, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры ГрГУ імя Янкі Купалы.
Ала Петрушкевіч – жанчына, якая вылучаецца не толькі жаночай прыгажосцю, шармам, чароўнай прывабнасцю, але і багаццем унутранага свету, духоўнай вытанчанасцю, прыроджаным артыстызмам, далікатнасцю.