Хрыстос сышоў з нябёсаў, стаўшы адным з нас, і паказаў нам Сваю выратавальную любоў. Любоў такую суцэльную, такую дасканалую, што Хрыстос атаясамлівае Сябе з намі і далучаецца да нашай смяротнасці.
Сын Божы не быў падуладны смерці, якую Ён прыняў на Сябе. Той, Хто ёсць само жыццё, у любві і спачуванні чалавеку апускаецца ў змрочныя глыбіні смерці, якую Ён не стварыў, але якая завалодала светам, атруціла жыццё ў ім. Смерць паглынае жыццё, але ў смерці Хрыста сама аказваецца пераможаная Жыццём...