Главная » Епархия » Правящий архиерей » Слова и речи » ПАСХАЛЬНАЕ ВІНШАВАННЕ ВЫСОКАПРААСВЯШЧЭННЕЙШАГА АРЦЕМІЯ, АРХІЕПІСКАПА ГРОДЗЕНСКАГА І ВАЎКАВЫСКАГА

ПАСХАЛЬНАЕ ВІНШАВАННЕ ВЫСОКАПРААСВЯШЧЭННЕЙШАГА АРЦЕМІЯ, АРХІЕПІСКАПА ГРОДЗЕНСКАГА І ВАЎКАВЫСКАГА

Хрыстос сышоў з нябёсаў, стаўшы адным з нас, і паказаў нам Сваю выратавальную любоў. Любоў такую суцэльную, такую дасканалую, што Хрыстос атаясамлівае Сябе з намі і далучаецца да нашай смяротнасці.

Сын Божы не быў падуладны смерці, якую Ён прыняў на Сябе. Той, Хто ёсць само жыццё, у любві і спачуванні чалавеку апускаецца ў змрочныя глыбіні смерці, якую Ён не стварыў, але якая завалодала светам, атруціла жыццё ў ім. Смерць паглынае жыццё, але ў смерці Хрыста сама аказваецца пераможаная Жыццём... 

Хрысціянская вера першапачаткова ёсць вера ў факт Уваскрасення Хрыста з мёртвых. Пропаведзь Уваскрасення – гэта пропаведзь жывых сведкаў. Апосталы прапаведуюць падзею, якую яны бачылі ўвачавідкі. Уваскрасенне Хрыста стала для апосталаў і наступных пакаленняў хрысціян указаннем на магчымасць іх уласнага цялеснага ўваскрасення з мёртвых. Царква сцвярджае, што ў смерці мы сустракаем Хрыста, што Ён смерць ператварыў у сустрэчу з Сабой, у пярэдадзень уваскрасення.

Няхай пагражаюць нам тысячы смярцей – з намі Бог, Які ўваскрашае з мёртвых! Светлая радасць Уваскрасення Хрыстова спалучаецца сёння з цвёрдай надзеяй на перамогу праўды і святла ў нашым жыцці. У светлы дзень Пасхі Гасподняй малітоўна жадаю вам найвялікшай радасці – узаемнай любві і адзінства ў Хрысце. З Пасхай Гасподняй! Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

Архiепiскап АРЦЕМIЙ
Гродна 2013

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut