Главная » Новости » 2018 » 03 » 15 » У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі

У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі

На базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі сумесна з прыходам святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі.

У гэтым годзе ён быў прымеркаваны к 220-годдзю з дня нараджэння  і 150-годдзю з дня блажэннай канчыны мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашка), дзейнасць  якога садзейнічала развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

На працягу тыдня і дарослыя і дзеці знаёміліся з сучаснымі выданнямі праваслаўнай тэматыкі, размешчанымі  на кніжнай выставе пад назвай “Духоўнае святло чалавека”. Была арганізавана і выстава-прагляд навінак Беларускага экзархата, пад назвай “Святло праваслаўнай кнігі”. А для дзяцей прайшлі агляды-знаемствы з кнігамі Б. Ганагі “Навстречу детским серцам”, гэта дзіцячы праваслаўны пісьменнік, на кнігах якога вырасла цэлае пакаленне веруючых людзей. Вучні з задавальненнем праслухалі аповед пра значэнне гэтых кніг у жыцці чалавека.Затым адбыўся  прагляд відэафільма з мультымедыйнага цэнтра бібліятэкі.

Завяршальным мерапрыемствам тыдня стала сустрэча і гутарка з настаяцелем храма святой прэпадобнай Ефрасінні Полацкай протаіерэем Сяргеем Шэлестам і выкладчыкам нядзельнай школы, Турок Людмілай Аляксееўнай, якая азнаёміла прысутных з гісторыяй хрысціянства на беларускіх землях і  кнігадрукавання. Працягнуў размову настаяцель храма а. Сергій, які  распавёў пра Праваслаўную Царкву на Беларусі ў перыяд Берасцейскай уніі, і аб жыцці Мітрапаліта Іосіфа і пра яго працах па ўз'яднання уніятаў з Праваслаўнай Царквой.

Вольга ШЭЛЕСТ

У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі
У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі
У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі
У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі
У Пагранічным прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut