Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала ўжо традыцыяй. Галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі - прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення, развіццё цікавасці да рэлігійнай літаратуры і абазначэнне яе асаблівай ролі ў жыцці кожнага чалавека.
На базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі сумесна з прыходам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі, які ў гэтым годзе прымеркаваны к 180-годдзю Полацкага сабора 1839 года, на якім была скасаваная Унія. Паводле ацэнак гісторыкаў, падзеі Полацкага сабора 1839 года спрыялі развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці.