Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі на базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала ўжо традыцыяй. Галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі - прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення, развіццё цікавасці да рэлігійнай літаратуры і абазначэнне яе асаблівай ролі ў жыцці кожнага чалавека.
На базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі сумесна з прыходам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі, які ў гэтым годзе прымеркаваны к 180-годдзю Полацкага сабора 1839 года, на якім была скасаваная Унія. Паводле ацэнак гісторыкаў, падзеі Полацкага сабора 1839 года спрыялі развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
На працягу тыдня і дарослыя і дзеці знаёміліся з сучаснымі выданнямі праваслаўнай тэматыкі, размешчанымі на кніжнай выставе пад назвай “Духоўнае святло чалавека”. Была арганізавана і выстава-прагляд навінак Беларускага экзархата, пад назвай “Святло праваслаўнай кнігі”.
Завяршальным мерапрыемствам тыдня стала сустрэча і гутарка з настаяцелем храма святой прэпадобнай Ефрасінні Полацкай протаіерэем Сергіем Шэлестам, які азнаёміу прысутных з гісторыяй хрысціянства на беларускіх землях і кнігадрукавання, а таксама а. Сергій, распавёў пра Праваслаўную Царкву на Беларусі ў перыяд Берасцейскай уніі, і аб жыцці Мітрапаліта Іосіфа і аб яго працах па ўз'яднанню уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
Загадчык філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” Кобрынец Н.А.