Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах фестываля "Каложскі Благавест"
6 лютага 2018 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” зладзілі вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
Якасная, таленавітая, шчырая беларуская мова гучала гэтым вечарам у рыфмах, акордах, разважаннях ды ўспамінах удзельнікаў імпрэзы. Сярод якіх былі:
- Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
- Аліна Паўлоўская, паэтка.
- Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
- Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
- Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
- Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
- Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
- Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
"Жывы, практычны курс беларускай літаратуры", - так акрэсліў фармат сустрэчы Анатоль Брусевіч.
"Творчасць - гэта сутворчасць чалавека і Бога. Яго прысутнасць і робіць паэзію паэзіяй", - выказаў думку Алесь Разанаў.
Мікалай БАЙДА
Радыё "Рацыя": Вечарына духоўнай песні і паэзіі адбылася ў Гародні