У чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла прэзентацыя кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі». Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіей Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Кніга Алеся Разанава «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» – арыгінальная аўтарская спроба адрадзіць і адаптаваць для сучаснікаў гісторыю 500-гадовай даўнасці. «З лёгкасцю кладуцца словы прадмоў і пасляслоўяў Скарыны да Бібліі на паэтычныя радкі з той прычыны, што з самага пачатку ў іх быў паэтычны пачатак», – адзначае Алесь Разанаў.