21 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, на якой адбылася прэзентацыя новага зборніка вершаў гарадзенскіх паэтаў "Каложскі дабравест" і альманаха "Новы Замак".
Чытальная зала бібліятэкі была запоўнена да адказу. Тут сабраліся супрацоўнікі бібліятэк, студэнты педагагічнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы” і чытачы, якія шануюць друкаванае духоўнае слова, з глыбокай пашанай ставяцца да праваслаўнай літаратурнай творчасці.