Главная » Новости » 2017 » 12 » 20 » Прэзентацыя паэтычнага зборніка “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ” адбылася ў Шчучыне

Прэзентацыя паэтычнага зборніка “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ” адбылася ў Шчучыне

20 снежня бягучага года паэтычная вечарына пад назвай “У пошуках натхнення і душэўнасці: Божа, пашлі ў вымярэннях няведамых мне толькі тых, хто радня па душы!” адбылася ў ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя  Цёткі”.

На працягу  дзвух гадзін кожных з прысутных меў рэчаісную магчымасць дакрануцца душою да невычэрпнай крыніцы натхнення і паэтыкі гарадзенскіх і мясцовых аўтараў. Вельмі  радасна, што ўжо не першы раз вось такія плённыя вынікі прыносіць цеснае супрацоўніцтва раённай бібліятэкі (дырэктар Янкоўская Аляксандра Мікалаеўна) і  святароў горада (благачынны акругі іярэй Аляксандр Пасцерняк).

На гэты раз кульмінацыяй імпрэзы стала  прэзентацыя новага зборніка вершаў   “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ”, у які ўвайшлі творы  гарадзенскіх паэтаў. Сімвалічна і тое, што гэта  падзея стала пачаткам падрыхтоўкі да правядзення ў Шчучыне 12 студзеня 2018 года першага адборачнага тура Міжнароднага Фестывалю Духоўных Спеваў “Каложскі дабравест”.

  • Кожны творчы чалавек марыць аб тым, каб падзяліцца сваёй творчасцю з сусветам!- адзначыў у пачатку мерапрыемства святар Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна і суаўтар зборніка верашў. – Вось менавіта гэтае імкненне стала штуршком і для кожнага з нас. Цікава і тое, што пра выданне асобнай кнігі ніхто з нас гутарку не вёў. Проста і шчыра, у фармаце крэатыўных творчых вечарын, пад час правядзення выніковых тураў Фестывалю ў Гародні збіраліся людзі, якія ўжо  мелі багаты вопыт напісання вершаў, і тыя, хто ўпершыню атрымаў “подых Звыш” і натхненне нешта скласці ў вершаванай форме. З цягам часу з’явілася ідэя “пасяліць” усе прыгожыя творы ў адзін пераплёт. І вось- мы перад Вамі, а збонік вершаў- на Ваш суд і радасць!

Сапраўды, кніжка атрымалася вельмі пазітыўнай і “заліковаю”. У зборнік увайшлі творы Вольгі Агапонавай, Алены Бабіч, Дануты Бічэль-Загнетавай, Анатоля Брусевіча, Юркі Голуба, Зніча (манах Іаан (Алег Бембель)), святара Паўла Каспяровіча, Андрэя Мельнікава, Аліны Паўлоўскай, Галіны Самойла і Вікторыі Смолка. На жаль, не ўсе з іх змаглі наведаць шчучынскую зямлю ў снежаньскі дзень.  Але ж, нягледзячы на марозна - вільготнае надвор’е за вокнамі, зала бібліятэкі сабрала шматлікіх бібліятэкараў  і педагогаў, была ўтульна сагрэта ад паэтычных флюід. Свае вершы для шчучынскіх слухачоў прачыталі святар Павел Каспяровіч і Данута Бічэль, Юрка Голуб і Галіна Самойла. Пранікнённа гучалі паэтычныя прызнанні ад Рычарда Бяляльчыца, які  парадаваў слухачоў чарговымі новымі творамі. Уласныя вершы прачыталі Юрый Жалязоўскі і Сяргей Шуста, якія ўжо друкаваліся ў духоўна-асветніцкай газеце “Преображение”. Прыцягнула ўвагу да сваёй пошукавай працы па захаванню гісторыі мясцовай царквы бібліятэкар Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі Ганна Аляксандраўна Сцяпанчанка. Кіраўнік Гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў    Валянцін Дубатоўка павіншаваў усіх прысутных са знакавай падзеяй.

Што ж датычыцца непасрэдна лірыкі, то, безумоўна, у гэты дзень яе хапіла ўсім! З цеплынёй і непадробнай шчырасцю душы прачытала  верш Дануты Бічэль “Роднае слова” Наталля Мікалаўна Шуста,  наведвальніца бібліятэкі. Аўтарка твора  не прымусіла даўга чакаць сваю станоўчую рэакцыю і з захапленнем адзначыла сваю сувязь са шчучынскай зямлёй, якая не аднойчы дарыла ёй адмысловыя і важныя ў жыцці сустрэчы. А жыццё гэтай Жанчыны, сапраўды, уражвае! Сучасніца і супрацоўніца на ніве пропаведзі вершаванага слова такіх тытанаў і класікаў, як Максім Танк, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, пісьменнік Васіль Быкаў, Данута Янаўна Бічэль-Загнетава даўно заслужыла права увайсці ў “Залаты фонд” літаратурнай спадчыны Белай Русі -  яна з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

На вялікі жаль, мы, сучаснікі, непрабачальна мала ведаем яе творчасць. А гэта творчасць Чалавека эпохі, Чалавека, што пранёс Любоў, боль і роспач за Родный Край і народ на працягу ўсяго свайго васьмідзесяцігадовага жыцця!  Чаго варты  вось толькі гэты яе невялічкі верш:

ВЯЧЭРНЯЯ МАЛІТВА

Божа, будзь са мною ў сне,
я люблю Твой Божы соннік.
А сарвецца сон, як сончык,
Будзь, як сонейка, пры мне…

Дух Святы, Твой галубок,
добрых дзён збірае пёркі…
Не згрызотаў прысмак горкі-
Асвятляй мой цёмны бок…

Божа, ўсіх не забірай!
Як жыццёвых сіл не стане-
Не адводзь святое ззянне…
Дзетак горам не карай…

(2002 год, са зборніка твораў аўтара. Серыя  “Беларускі кнігазбор”, Т. 88)

Не меншай павагі і ўвагі заслугоўвае і перакладчыцкая дзейнасць Дануты Янаўны, але гэта асобная тэма.

Падводзячы вынік сустрэчы, Роза Аляксандраўна Васюк, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”,  адзначыла важнасць мерапрыемства ў справе захавання і памнажэння літаратурнай спадчыны нашай Радзімы і падзякавала кожнаму за ўдзел.  

Святар Сергій СЯМАШКА, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Читайте также:
https://www.racyja.com/kultura/kalozhski-dabravest-i-novy-zamak/

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut