Главная » Новости » 2015 » 11 » 21 » 150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына

150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына

150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына21 лістапада 2015 года, у суботу, праваслаўныя вернікі ўрачыста адзначылі 150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына. 150 гадоў гучыць тут Слова Божае, столькі ж храм застаецца захавальнікам і правадніком праваслаўных традыцый. Многія пакаленні шчучынцаў прыходзілі сюды, каб узнесці хвалу Госпаду за яго міласць і папрасіць заступніцтва.

Знамянальны юбілей сабраў і аб’яднаў многіх людзей: святароў, прыхаджан, гасцей і прадстаўнікоў раённай улады.  З асаблівай любоўю была выкладзена пялёсткамі кветак на ўваходзе ў храм лічба 150. Пачціва, з душэўным хваляваннем схіляліся праваслаўныя вернікі да абраза Святога Архангела Міхаіла, які ў гэты дзень заняў пачэснае месца ў цэнтры царквы. Радасна і натхнёна гучалі галасы пеўчых. Трапятала полымя свечак. Многія з прыйшоўшых сюды ў гэты дзень шчучынцаў выказалі жаданне паспавядацца і прычасціцца.

Богаслужэнне ў гэты дзень было асабліва ўрачыстым. Святочную Літургію ўзначаліў благачынны Шчучынскай акругі, настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла іерэй Аляксандр Пасцерняк. Саслужылі святару мітрафорны протаіерэй, настаяцель храма Святой велікамучаніцы Варвары з г. Пячоры Пскоўскай вобласці Яўгеній Пелешаў, протаіерэй Яўгеній Павельчук – клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, протадыякан Віцебскай епархіі Вадзім Талаеў і свяшчэннаслужыцелі з мясцовых праваслаўных прыходаў. Пропаведзь аб Святым Архангеле Міхаіле прачытаў айцец Сергій Раманко. “Гэты анёл сваім прыкладам паказаў, што ніхто не можа быць роўным Богу і такім як Бог”, – адзначыў ён.

У агульнай шчырай малітве праваслаўныя вернікі ўсхвалялі Усявышняга, свайго нябеснага ахоўніка Архангела Міхаіла, усіх праваслаўных святых і праведнікаў за апякунства і міласць, падтрымку і дапамогу, за духоўнае прасвятленне і ўмацаванне ў веры. Прывітальна-віншавальнае “Велічаем!” узлятала пад высокі купал і вярталася адтуль, напаўняючы сэрцы людзей вялікай агульнай радасцю.

Пасля заканчэння Боскай Літургіі духавенства і вернікі прайшлі вакол царквы Хрэсным ходам.

«Многая лета!» –  спяваў царкоўны хор. Многая лета храму і вернікам жадалі ў гэты дзень як ніколі многа. З вялікай падзеяй павіншаваў прыхаджан і ўсіх праваслаўных вернікаў настаяцель храма айцец Аляксандр Пасцерняк.

– Дай Бог вам шчырага пакаяння ў сваіх грахах, моцнай веры, і дай Бог нам заўсёды жыць, як вучыць святая Праваслаўная Царква, як вучыць Гасподзь, як належыць жыць сапраўднаму хрысціяніну, – пажадаў святар.

Благачынны выказаў цёплыя словы ў адрас айца Яўгенія Пелешава, які, не зважаючы на адлегласць, прыехаў у Шчучын, каб памаліцца і раздзяліць радасць свята з мясцовымі вернікамі. Дарэчы, айцец Яўгеній не пакідае без увагі і іншыя храмы Гродзенскай епархіі і Беларусі. Яго звязвае даўняя дружба з мітрафорным протаіерэем Міхаілам Велісейчыкам, які доўгі час быў настаяцелем царквы Архангела Міхаіла. “Каб не апошні раз сустрэцца. Міру, любові і згоды ўсім праваслаўным хрысціянам”, – пранікнёна пажадаў госць са Пскоўшчыны.

Вялікую падзяку адрасаваў Благачынны раённай уладзе – за разуменне і цеснае супрацоўніцтва з храмам, айцу-піяру касцёла Святой Тэрэзы Авільскай  Вітальду Пяцельчыцу, які прымаў удзел ва ўрачыстасці, – за падтрыманне добрых сувязяў паміж праваслаўным і каталіцкім прыходамі, а таксама пеўчым і ўсім дзельнікам набажэнства – за шчырую сумесную малітву.

Па благаславенні Уладыкі Арцемія – архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага айцец Аляксандр Пасцерняк уручыў узнагароды. За руплівую працу дзеля Славы Царквы Божай і на карысць Гродзенскай праваслаўнай епархіі медалём “Каложскі Крыж” 3-яй ступені былі адзначаны мітрафорны протаіерэй Яўгеній Пелешаў, іерэй Сергій Сямашка – клірык храма-юбіляра, прыхаджане А.А. Смірноў і В.А. Зенчык. Архірэйскай граматай адзначана рэгент гэтай царквы В.А. Дзіско.

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл узнагародзіў айца Аляксандра Пасцерняка юбілейным медалём Рускай Праваслаўнай Царквы “У памяць 1000-годдзя спачыну роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра”. Ад імя Гродзенскай епархіі гэту ўзнагароду яму ўручыў протаіерэй Яўгеній Павельчук – клірык Свята-Пакроўскага сабора г.Гродна, які ў свой час заснаваў прыход Богаяўлення ў Шчучыне.

Гучнае “Аксіос!”, што азначае “Дастойны!”, разносілася ў храме.

З пачэснай місіяй прыйшла на ўрачыстасць у храм намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк. Ганна Станіславаўна падзякавала за ікону, падараваную кіраўніцтву раёна благачынным Шчучынскай акругі, а таксама сардэчна павіншавала ўсіх з Днём Архангела Міхаіла і 150-гадовым юбілеем царквы, зачытала і ўручыла айцу Аляксандру Прывітальны адрас ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

“Ад часу асвячэння царква стала цэнтрам Шчучынскага благачыння і спрыяла ўмацаванню веры і развіццю асветы. Сёння шчучынскія святары і вернікі прыходу імкнуцца захоўваць і працягваць даўнія духоўныя і асветніцкія традыцыі. Вельмі актыўна праводзіцца работа па выхаванні моладзі на асновах прынцыпаў праваслаўя, гуманізму, любові да Айчыны. Мы выказваем удзячнасць за вашу высакародную і такую патрэбную справу, за паразуменне і гатоўнасць прыйсці на дапамогу, за падтрымку і спагаду.  Ад шчырага сэрца зычым і святарам, і ўсім прыхаджанам дабрабыту і згоды. Няхай гэты прыгожы храм заўсёды застаецца для ўсіх нас надзейным прытулкам і сагравае нязгасным святлом надзеі і любові. Няхай нябесны заступнік Архангел Міхаіл абараняе нас і нашу зямлю ад усіх нягод і ўмацоўвае ў душах непахісную веру ў Госпада”, – гаворыцца ў Прывітальным адрасе.

Па добрай традыцыі Г.С. Хвядзюк уручыла праваслаўнаму прыходу пісаную ікону Святога Архангела Міхаіла.

Урачыстасці з нагоды дня нараджэння храма працягваліся і ў нядзелю. Боскую Літургію ўзначаліў мітрафорны протаіерэй Міхаіл Велісейчык. А пасля абеду свята перамясцілася у раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Вялікая актавая зала была запоўнена да адказу. Паслухаць выступленне народнага ансамбля духоўных  спеваў “Преображение” і хору свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі (мастацкі кіраўнік і дырыжор дыякан Дзмітрый Шэпелеў) прыйшлі гараджане, прыехалі вяскоўцы. Удзельнікі канцэрта не расчаравалі. Велічна і ўрачыста гучалі духоўныя мелодыі і добра знаёмыя песні. Слухачы не шкадавалі апладысментаў гэтым двум вядомым калектывам, а таксама артыстам  цэнтра культуры і юным зорачкам з танцавальнага калектыву “Карабас-Барабас” пад кіраўніцтвам Іны Кавалёвай, якія ўнеслі яркі штрых у праграму канцэрта. Дарэчы, яна была пабудавана вельмі цікава: нумары чаргаваліся з аповедам пра гісторыю храма і людзей, якія верна служылі Усявышняму і Праваслаўнай Царкве. “Многая лета!” – на развітанне пажадалі царкве і яе прыхаджанам і ўдзельнікі канцэрта.

Таццяна ПАЛУБЯТКА
Фота аўтара

150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut