Главная » Новости » 2014 » 09 » 05 » Далёкі востраў Валаам…

Далёкі востраў Валаам…

5 сентября 2014 года. Далёкі востраў Валаам…Па благаславенні благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка, пад кіраў­ніцтвам айца Сергія Сямашкі група прыхаджан ажыццявіла паломніцкую паездку па святых мес­цах Санкт-Пецярбургскай Епархіі і Валаама. Першы прыпынак быў у маляўнічым пасёлку Вырыца, дзе знаходзіцца царква Казанскай іконы Божай Маці, адна з самых высокіх у наваколлі Санкт-Пецярбурга – 41,5 м да аснавання крыжа. Храм пабудаваны ў 1913 годзе да 300-годдзя Дома Раманавых.

Галоўнымі святынямі гэтага месца з’яўляюцца мошчы прападобнага Серафіма Вы­рыцкага, якія пакояцца ў капліцы з паўночнага боку храма, Казанская ікона Божай маці (родавая ікона сям’і Мураўёвых), часціцы святых мошчаў прападобнага Серафі­ма Сароўскага.

Цікава было даведацца, што прападобны Серафім Вырыцкі (Васіль Мікалаевіч Му­раўёў) валодаў дарам прадказання. У гады крывавых ганенняў, калі царква была на мяжы знішчэння, старац адкрыта гаварыў і пра яе хуткае адраджэнне, і пра адрад­жэнне канкрэтных манастыроў. Дарэчы, у гады вайны, як і было прадказана стар­цам, у Вырыцы не была разбурана ніводная хата, не загінуў ніводны жыхар. Малітвы старца збераглі і Казанскі храм. Святы Серафім сваім жыццём адказаў на многія пы­танні тых, хто шукае выратавання ў віхуры сучаснага жыцця. Мы былі шчаслівыя, што мелі магчымасць прыкласціся да мошчаў прападобнага Серафіма.

Далей мы ўзялі накірунак на Санкт-Пецярбург. У першы дзень наведалі храм Прасвя­той Тройцы, дзе пакланіліся цудатворнаму абразу Божай Маці “Усіх тужлівых радас­цей” (з грошыкамі). У 1888 годзе маланка трапіла ў капліцу, дзе захоўвалася ікона. Калі прыхаджане патушылі пажар, то ўбачылі, што ікона не толькі не згарэла, але нават абнавілася. Кубак з грошыкамі на ахвяру разбіўся, а грошыкі прыліплі да іконы.

У Лаўры мы падалі запіскі, прыклаліся да мошчаў святога заступніка Пецярбурга Аляксандра Неўскага.

На другі дзень мы пабывалі на Смаленскіх могілках, дзе пакоіцца пецярбургская святая Ксенія Блажэн­ная, у Свята-Іаанаўскім манастыры, дзе ў грабніцы знаходзяцца мошчы святога праведнага Іаана Кран­штацкага. Пашчасціла нам наведаць і храм Сімяона-Богапрыемца і прарочыцы Ганны, пазнаёміцца з яго настаяцелем Алегам Скобляй. Слухаць айца Алега хацелася бясконца – кожнае яго слова западала ў душу, а яго музыка – гэта духоўныя лекі для праваслаўнага чалавека. Многія паломнікі набылі дыскі з аўтографам настаяцеля.

Раніцай наступнага дня мы адправіліся ў Прыазерск, адкуль на параходзе паплылі на далёкі востраў, дзе знаходзіцца Валаамскі Спаса-Праабражэнскі мужчынскі ма­настыр. Паводле падання, апостал Андрэй Першазванны наведаў востраў Валаам і благаславіў яго каменным крыжам. Распаўсюджваў веру хрыстову сярод мясцовага насельніцтва прп. Сергій, менавіта ён паклаў пачатак манаству. Яго пераемнік прп. Герман заснаваў тут першы манастыр.

На востраве нас сустрэла экскурсавод, вельмі мілая, добразычлівая дзяўчына, якая пазнаёміла з гісторыяй манастыра. Мы наведалі Нікольскі скіт – храм, пабуда­ваны ў 1853 годзе ў гонар ахоўніка падарожнікаў свяціцеля Мікалая, пабылі на служ­бе ў Спаса-Праабражэнскім саборы. Доўгая малітва нікога не стаміла, наадварот, дала сілы і натхненне. На Валааме 13 скітоў і многія знаходзяцца на асобных астра­вах. Мы наведалі 4 бліжэйшыя.

Прырода Валаама зачароўвае. Неверагодна, слой глебы толькі 25 см, а сосны рас­туць вышынёй да 50 метраў. І столькі там дзівосных раслін, некаторыя нават занесе­ны ў Чырвоную кнігу!

Я, як і ўсе паломнікі, дзякую Богу за падораную магчымасць пабываць на гэтай святой зямлі. І вялікі дзякуй айцу Сергію, які апекаваў нас у дарозе. Вельмі добра, што традыцыю паломніцтва да святых месц, распачатую айцом Міхаілам Велісейчы­кам, падтрымаў і прадоўжыў яго пераемнік.

Вольга КАНАПАЦКАЯ,
жыхарка Шчучына
http://dzyannica.by/content/dalek-vostra-valaam

5 сентября 2014 года. Далёкі востраў Валаам…
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut