Па благаславенні благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка, пад кіраўніцтвам айца Сергія Сямашкі група прыхаджан ажыццявіла паломніцкую паездку па святых месцах Санкт-Пецярбургскай Епархіі і Валаама. Першы прыпынак быў у маляўнічым пасёлку Вырыца, дзе знаходзіцца царква Казанскай іконы Божай Маці, адна з самых высокіх у наваколлі Санкт-Пецярбурга – 41,5 м да аснавання крыжа. Храм пабудаваны ў 1913 годзе да 300-годдзя Дома Раманавых.