Главная » Новости » 2014 » 04 » 22 » Як "Пакаленне" далучалася да гісторыі

Як "Пакаленне" далучалася да гісторыі

22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы. У дыялогу бакі абмеркавалі перспектывы інфармацыйнага супрацоўніцва. І не дзіўна, бо каго ж яшчэ запрашаць да плённай працы ў часопісе, разлічаным на маладога праваслаўнага інтэлігента, як не самога гэтага інтэлігента? Адна з мэт "Пакалення" – стаць пляцоўкай для выказванняў і дыскусій на навукова-папулярныя тэмы для кампетэнтных апанентаў.

Гэтым жа часопіс намагаецца адкрыць для праваслаўнага (і не толькі) чытача традыцыю вядзення палемік у прэсе, нават адрадзіць гэту традыцыю, некалькі закінутую у XXI стагоддзі з-за сваёй складанасці і крызісу гуманітарнага ведання.

"Гісторыя як летапісанне – неабходны складнік выдання, якое існуе на паперы. – Адзначае апякун часопіса "Пакаленне" айцец Антоній Семілет. – Інтэрнэт – істотны, але вельмі не сталы: нельга зайсці, скажам, у "інтэрнэт-архіў" альбо паліснаць падшыўку са спецыяльнай падборкай электронных сайтаў. Нельга перайсці нават па спасылцы, якую захаваў год ці два гады таму. Пры тым, апублікаванае ў друкаваным выданні захоўваецца нават на стагоддзі і становіцца падмуркам новых гістарычных даследванняў. Наколькі гэта істотна, разумеюць толькі наступныя пакаленні, якім збіраць пэўную інфармацыю падчас вельмі і вельмя няпроста".

Сустрэчу падрыхтавалі старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, архіялогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алег Уладзіміравіч Каляга і кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Уладзіміраўна Сілава. Прадстаўнікі часпіса запрасілі студэнцтва і выкладчыкаў не толькі да супрацоўніцтва, але і да сяброўства. Цяперашнім часам "Пакаленне", з'яўляючыся маладым выданнем, знаходзіцца на этапе фарміравання кола сваіх чытачоў, сяброў, блізкіх да часопіса людзей, якіх цікавіць праваслаўная вера, навука, дабрачыннасць, мастацтва, журналістыка і інш. "Нашае існаванне як часопіса павінна найперш мець сэнс для чытачоў. Гэты сэнс, у сваю чаргу, з'яўляецца толькі тады, калі з намі працуюць нераўнадушныя аўтары, калі нам дапамагаюць зацікаўленыя сябры. Ні прымус, ні просьба, ні нават ахвяра – калі гэта датычыцца журналістыкі, толькі цікаўнасць і шчырасць зробяць каштоўную справу для усіх." – гаворыць галоўны рэдактар "Пакалення" ў адносінах іншага боку супрацоўніцтва.

Напрыканцы сустрэчы бакі дамовіліся аб сумеснай фальклорнай экспедыцыі, якая адбудзецца ужо ў чэрвені-ліпені гэтага года і знойдзе адлюстраванне на старонках часопіса.

“ПАКАЛЕННЕ”

22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы
22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы
22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы
22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut