Свята Архангела Міхаіла ў г. Шчучыне
21 лістапада бягучага года прастольнае свята ў гонар Архістраціга Божага Міхаіла і іншых Нябесных Сілаў бясплотных урачыста адзначылі прыхаджане г. Шчучына.
Бажэственную літургію храмавага дня ўзначаліў благачынны Шчучынскай акругі святар Аляксандар Пасцярняк у саслужэнні благачыннага Воранаўскага вокруга іерэя Ігара Валошына і святароў абодзьвух царкоўна-адміністратыўных адзінак у поўным саставе.
Са словам пропаведзі ў гэты дзень да ўсіх прысутных звярнуўся святар Аляксандар Лябедзіч, настаяцель храма Пакрава Прасвятой Багародзіцы аг. Першамайская.
Па завяршэнні літургіі і хрэснага хода іерэй Аляксандар Пасцярняк падзякаваў усім пеўчым і прыхаджанам за шчырасць малітвы, павіншаваў з прыняццем Святых Хрыстовых Таямніц, выказаў словы пашаны настаяцелям храмаў за радасць саборнай службы.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота Геннадзія ШЫШКIНА