Главная » Новости » 2019 » 05 » 26 » Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы

Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы

Вучэбны год у нядзельнай школе "Анёлкі" скончыўся. Пасля нядзельнай літургіі настаяцель храма Архiерэйскага Падвор'я іерэй Мікалай Гайдук уручыў выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні школы.

Адзначыць гэту падзею вырашылі ўсёй вялікай праваслаўнай сям'ёй: святар, настаўнікі, навучэнцы і бацькі. І 26 мая 2019 года, у суправаджэнні святара Аляксандра Рудзінскага, здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы.

Настаяцель храма протаіерэй Вячаслаў правёў займальную экскурсію і распавёў, як будуецца новы храм. Для далейшага правядзення дня было абраная аграсядзіба "Райскі куток", а праз лес, у суправаджэнні дасведчанага правадыра-Арсенія і адправіліся дзеці разам з бацькамі і настаўнікамі.

На шляху спыніліся на адмысловым месцы для адпачынку, яго зрабілі хлопцы з Зарыцы, якія праходзяць курс “Як выжыць у лесе”. Па прыбыцці ў сядзібу ўсіх чакаў гарачы абед, а потым — гульні, квэст, шашлыкі і канцэрт.

З выдатным настроем ўсе вярнуліся дадому.

Альжбета Даўгаполік

Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut