Вучэбны год у нядзельнай школе "Анёлкі" скончыўся. Пасля нядзельнай літургіі настаяцель храма Архiерэйскага Падвор'я іерэй Мікалай Гайдук уручыў выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні школы.
Адзначыць гэту падзею вырашылі ўсёй вялікай праваслаўнай сям'ёй: святар, настаўнікі, навучэнцы і бацькі. І 26 мая 2019 года, у суправаджэнні святара Аляксандра Рудзінскага, здзейснілі паломніцтва ў царкву ў Зарыцы.