Главная » Новости » 2017 » 10 » 15 » Беларусам, верыць, нельга, забараніць: раставім коскі?

Беларусам, верыць, нельга, забараніць: раставім коскі?

15 кастрычніка на нядзельных занятках катэхізатарскіх курсаў Шчучынскага благачыння адбылася тэматычная сустрэча, прысьвечаная дзейнасці вядомага іерарха – мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі). Дарэчы, у наступным 2018 годзе адзначаецца 220 гадоў са дня нараджэння і 150 гадоў з моманта адыходжання да Жыцця Вечнага гэтага чалавека.

Па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі святара Аляксандра Пасцярняка правёў мерапрыемства іярэй Сергій Сямашка, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына.

  • Па сёняшні час  не магу зразумець, чаму ў свецкай літаратуры, школьных падручніках і друку так мала пазітыўнага і аб’ектыўнага стаўлення да гэтай асобы? Для мяне, у прыватнасці, размова пра ўладыку Іосіфа- гэта жывая рана, бо я адчуваю нейкі, як бы мовіць, генетычна- багаслоўскі абавязак  перад ім.  Перакананы, менавіта дзякуючы жыццёваму подзьвігу мітрапаліта Іосіфа мы, жыхары Белай Русі, сёння маем магчымасць верыць у Бога так, як верылі нашы продкі часоў прападобнай Еуфрасініі і свяціцеля Кірылы Тураўскага, захавалі і змаглі карыстацца  без заганы сваёй спрадвечнай “мужыцкай” мовай і гэта нельга не заўважаць!,- адзначыў святар у пачатку гутаркі.
     
  • - Нарэшце, мы павінны зразумець адказ на пытанне: чаму уніяцтва ніколі не было і не магло стаць “нацыяналнай верай” беларусаў? У нашай краіне існуюць праваслаўныя жыхары, есць шмат каталікоў і, дзякаваць Богу, ёсць мір! Уніяцтва- гэта здрада і тым, і другім!

Пад час сустрэчы чыталася Слова Божае на роднай мове, у прыватнасці, урывак з паслання святога апостала Паўла аб служэнні справе збавення душы. Не ў апошнюю чаргу звярнулі ўвагу ўсе слухачы і на кароткі аналіз паэмы Максіма Танка “Луцыян Таполя”. Не без жалю, прышлося падкрэсліць шэраг  гісторыка- багаслоўскіх памылак, пад уздеяннем якіх апыныўся ў свой час вядомы,- і безумоўна таленавіты,- беларускі класік.

Нарэшце, выніковым адказам на шматлікія пытанні прагучалі і словы самого мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), прамоўленныя ім пры жыцці, аб тым, што рухала яго воляй і пачуццямі на шляху аб’яднання ўніятаў ВКЛ з рускім Праваслаўем: «...я с детства имел... душевное влечение к Россиии и всему русскому... Неизмеримая Россия, связанная одною верою, одним языком, направляемая к благой цели одной волею, стала для меня лестным, великим отечеством, которому служить, благу которого споспешествовать считал я для себя священным долгом – вот сила, которая подвигла меня на воссоединение униатов, отверженных в смутные времена от величественного русского православного древа... Пламенное усердие к этому делу в течении 12 лет (1827 – 1839) постигло все мое существование».

Дадаць да гэтых слоў пад час сустрэчы што- небудзь было цяжка. Можна абвінаваціць вядомага іерарха ў тым, што ён яскрава засведчыў свой “проруссий”настрой. Але зрабіць гэта зможа толькі той чалавек, які не жадае вывучаць дасканала гісторыю сваёй Радзімы. Бо нават беглы агляд падзей і фактаў прымусіць заўважыць цікавую акалічнасць: пад час зямнога жыцця слаўны сын зямлі Белай Русі  выхадзец з Полацка Францыск (Георгій) Скарына не цураўся таго, калі яго называлі “русінам”, “русінам з Полацка”.

Ды і сам Статут ВКЛ, тытулы князёў, беларускія старадрукі сведчаць яскрава аб тым, якое паняцце ўкладалася нашымі продкамі ў тэрміны “Русь”, “русін”. Аўтар гэтых радкоў  выказвае глыбокую упэўненнасць у тым, што для мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) пытанне аб аб’яднанні жыхароў ВКЛ (па самых сціплых падліках 243 гады пранёсшых ярмо адарванасці ад адзіных духоўных вытокаў) было пытаннем выключна маральнай чысціні і сумлення,  далёкае ад палітыкі.

Зразумела і тое, што дыскусію па гэтай тэме значна лягчэй пачаць, чым спыніць. Таму і самымі прэарытэтнымі ў гэтых дэбатах неабходна лічыць не палітычныя спікуляцыі, а менавіта тыя крэтэрыі і шлях, якімі Царква вядзе да збавення душы кожнага з нас. Для суцяшэння можна з упэўненнасцю сказаць толькі адно: беларусам верыць, нельга забараніць!

святар Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына

Беларусам, верыць, нельга, забараніць: раставім коскі?
Беларусам, верыць, нельга, забараніць: раставім коскі?
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut