Студэнты-гісторыкі прайшлі практыку ў Гродзенскай епархіі
У рамках дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы з 4 па 13 ліпеня студэнты першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшлі этнаграфічную практыку на базе епархіі.
Студэнты-гісторыкі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Горнага і В. Калюты праводзілі даследаванне і апісанне старых праваслаўных гродзенскіх могілкаў, вывучалі матэрыяльную культуру праваслаўных надмагілляў у розныя гістарычныя перыяды.
Таксама ў рамках практыкі студэнты наведалі праваслаўныя храмы ў Азёрах, Астрыне і Скідзеле, азнаёміліся з гісторыяй і сучасным станам гэтых праваслащных прыходащ, даследавалі мясцовыя праваслаўныя некропалі.
За арганізацыю і правядзенне практыкі хочам выказаць вялікую падзяку а. благачыннаму Аляксандру Велісейчыку, айцам Аляксандру Гуку, Юрыю Пяшко, Аляксію Талмазану і Сергію Ермакову.