У рамках дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы з 4 па 13 ліпеня студэнты першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшлі этнаграфічную практыку на базе епархіі.
Студэнты-гісторыкі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Горнага і В. Калюты праводзілі даследаванне і апісанне старых праваслаўных гродзенскіх могілкаў, вывучалі матэрыяльную культуру праваслаўных надмагілляў у розныя гістарычныя перыяды.