Главная » Новости » 2016 » 08 » 31 » Панамар царквы свц. Лукі Война-Ясенецкага прымае ўдзел у відэа-конкурсе

Панамар царквы свц. Лукі Война-Ясенецкага прымае ўдзел у відэа-конкурсе

Савецкі перыяд стаў часам выпрабаванняў для царквы. Аднак за палітычнымі падзеямі незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які мусіў захоўваць любоў да Госпада, веру, свае перакананні насуперак пануючым абставінам. 

Рэлігійная арганізацыя "Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў  Антонія, Іаана і Яўстафія ў г. Мінску ” і “ Беларускі архіў вуснай гісторыі” (МГА “Гісторыка”) аб’явілі аб пачатку конкурса відэа-інтэрв’ю “ЗГАДАЦЬ УСЁ: ВЕРА ЗА САВЕЦКІМ ЧАСАМ”, прысвечаны да 70-годдзя памяці пакутніцкага спачыну прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага.

Не пакінуў абыякавым да сябе гэты конкурс панамара царквы свц. Лукі Война-Ясенецкага, што ў Гродна Ганец Аляксандра - заснавальніка Гарадзенскай студыі Акропаліс, вядомага чытачам па ранейшых нашых артыкулах.

- Вельмі цікавая і адначасова ёмкая для конкурса тэма, - зазначае Аляксандр.

- Зараз ідзе даследванне і  перагляд ролі ды функцыі простага чалавека ў драматычным лёсе тагачаснай царквы.  Пакуль жывуць сведкі тых падзей сучаснай моладзі неабходна выкарастоўваць магутнасці сваіх фотакамер, тэлефонаў не толькі "на сэлфі" , але і вось на такія праекты. Праекты, якія дапамогуць засведчыць памылкі і гераізм асобных людзей. Прыадчыніць таямніцу ўнутраннага свету  асабістых хваляванняў перажыванняў. Нарэшце, зазірнуць у душу чалавка.

Гісторыя рэлігійнага жыцця ў Беларусі ў ХХ стагоддзі з’яўляецца маладаследаванай. Важнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца ўспаміны людзей, якія жылі за савецкім часам.  Якія маглі быць як непасрэднымі ўдзельнікамі пэўных падзей, на ўласным досведзе зазнаць пераслед за вызнанне веры, так і быць відавочцамі антырэлігійнай прапаганды, разбурэння храмаў, цкавання вернікаў.

- У якасці інтэрв’юіруемага - працягвае аўтар відэа, -  была выбрана асоба, якая нарадзілася ў Заходняй Беларусі яшчэ пры Польскай уладзе. Ганец Лізавета Мікалаеўна -  прыхажанка храма Раства Іаана Прадцечы, што ў аграгарадку Лунна Мастоўскага раена, з уласнага досьведу  рапавядае пра пераслед і ганенні за рэлігійнае жыцце ў савецкія часы.

У правілах удзелу ў конкурсе напісана, што інтэрвью будзе ацэньвацца не па крэатыўнасці здымкаў, не па мантажу, а менавіта па зместу інтэрвью на падставе гутаркі са сведкам часу. Маёй задачай было раскрыць тэму або як мага больш поўна атрымаць сведчанні ад відавочца.

Таму я палічыў небходным  "говорящюю  голову" трошкі-трошкі разбавіць рознымі планамі ды ўстаўкамі. У выніку, атрымалася, па ўмовах конкурса, закрутое інтэрвью, але калі не чытаць умовы конкурсу - заслабая тэлеперадача."

Менавіта гэты перыяд, на які выпалі страшныя выпрабаванні, дае нам узоры мужных учынкаў, праведных жыццяў і духоўнага подзвігу простых вернікаў .

Але што мы пра гэта ведаем? Глядзім інтэрв’ю і знаемімся.

Мы будзем назіраць за ходам падзей конкурса. Жадаем Аляксандру премогі!

Прыход царквы свц. Лукі Война-Ясенецкага

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut