26 мая 2019 года ў прыходзе храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска адбыўся ўжо IV епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”, які сабраў каля 60 удзельнікаў розных узростаў: ад самых маленькіх чытачоў да ўжо дарослых юнакоў і дзяўчат з розных мястэчкаў не толькі Гродзенскай, але і Мінскай абласцей.
Творы, якія выконвалі ўдзельнікі конкурсу, аб’яднаны адной тэматыкай – праслаўленне праваславія ў творах як класікаў рускай і беларускай літаратуры, так і ў творах малавядомых аўтараў.