Главная » Новости » 2014 » 08 » 09 » На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае

На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае

8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае8 жніўня 2014 года, або 26 ліпеня паводле старога стылю, адбыўся хрэсны ход дзеля ўшанаваньня Ракавіцкае іконы Багамаці. За нядаўнія гады хрэсны ход стаў традыцыяй. Многія парафіяне храмаў нашае епархіі пастаянна прымаюць у ім удзел. Хрэсны ход пачаўся са Шчучына празь вёсачкі Рэзы, Ражанка, Багуславова, Валянчыцы. Мястэчка Ракавічы было апошнім пунктам нашага хрэснага ходу, што завяршыўся служэньнем Усяночнага трываньня. Яго ўзначаліў благачынны іярэй Аляксандр Пасьцярняк. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі многія сьвятары са Шчучына ды яго ваколіцаў, клірыкі Сьвята-Пакроўскага катэдральнага сабора, а таксама парафіяне з цэркваў нашае епархіі. Падчас хрэснага ходу хор, не спыняючыся ні на хвіліну, выконваў Іісусаву малітву ды сьпевы, прысьвечаныя Багародзіцы.  Людзі з ахвотай падхоплівалі агульнавядомыя малітвы. У час хрэснага ходу быў адслужаны малебен і акафіст у гонар Прачыстае. Каля кожнае вёскі нас частавалі, а каля вёскі Валянчыцы многія паломнікі ўпадабалі мядовую гарбату.

У наступны дзень а сёмай гадзіне раніцы быў адслужаны водаасьвячальны малебен на сьвятой крыніцы, што недалёка ад храма. Удзельнікі хрэснага ходу мелі мажлівасьць набраць  вады ад сьвятое крыніцы. Потым, трохі пазьней, была адслужана літургія, служэньне якое ўзначаліў мітрафорны протаіярэй Міхаіл Велісейчык. Значная бальшыня ўдзельнікаў хрэснага ходу спавядалася й прычасьцілася сьвятых Цела й Крыві Госпада нашага Іісуса Хрыста. Пасьля служэньня літургіі адбыўся хрэсны ход з малебнымі сьпевамі й ліцьцёй па настаяцелях Ракавіцкага храма. Вялікая і шчырая ўдзячнасьць айцу Аляксандру, настаяцелю Ракавіцкага храма, і яго матушцы за мажлівасьць пераначаваць і падсілкавацца.

Са сьвятам зьяўленьня Ракавіцкае іконы Божае Маці! Як усіх вітала Марыя Мікалаеўна, памочік айца-настаяцеля,  «хай заўжды ахоўвае ўсіх праваслаўных хрысьціянаў Гасподзь і Прачыстая Багародзіца, што спаглянула на ўвесь род людскі і на наша ціхае мястэчка Ракавічы».

Дзімітрый Даўгаполік

8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае
8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае
8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае
8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае
8-9 жніўня 2014 года. На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut