Главная » Новости » 2014 » 05 » 06 » На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне

На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне

6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне6 мая 2014 года клятву на вернасць Айчыне і царкве ва ўрачыстай абстаноўцы далі 35 навабранцаў праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” імя святога Аляксандра Неўскага, які сёмы год існуе пры храме Богаяўлення г. Шчучына. 

Урачыстасць праходзіла на плошчы Свабоды райцэнтра, у прысутнасці прадстаўнікоў раённай улады, жыхароў горада, бацькоў і сяброў. Юнакоў, якія далі абяцанне быць вернымі маці-царкве і Айчыне, шчыра павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Ложэчнік, ваенны камісар Аляксандр Гайдук, начальнік Шчучынскага РАУС Аляксандр Шастайла, пракурор раёна Максім Кірыла і многія іншыя. Радасць падзеі з выхаванцамі раздзялілі благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк, святары Сергій Сямашка і Ігар Каласоўскі, кіраўнікі клуба “Дружына” Мікалай Кіселар і Павел Найда, сябры-паплечнікі з гродзенскага ваенна-патрыятычнага атрада “Славяне”.

– Мы рады, што змаглі аб’яднаць дзяцей агульнай ідэяй, зрабіўшы стаўку на высокі дух патрыятызму, братэрства, веры ў Госпада, - падкрэсліў благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк. – І шчыра жададем, каб сённяшняя падзея стала яшчэ адной прыступкай да выратавання…

Падчас святочнага мерапрыемства благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк уручыў падзячныя лісты і архірэйскія граматы тым, хто працуе на славу царквы і дапамагае клубу “Дружына”.

Пад сцягам праваслаўнага клуба – больш за сорак юнакоў. Быць дружыннікам – значыць, жыць насычаным жыццём, выхоўваць ў сабе сапраўднага патрыёта і мужчыну, вывучаць асновы вайсковай справы, актыўна ўдзельнічаць у духоўным жыцці прыходу…

Ала БІБІКАВА
Фота Ганны ВІЛЕНЦЭВІЧ

6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
6 мая 2014 года. На вернасць Царкве и Бацькаўшчыне
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut