6 мая 2014 года клятву на вернасць Айчыне і царкве ва ўрачыстай абстаноўцы далі 35 навабранцаў праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” імя святога Аляксандра Неўскага, які сёмы год існуе пры храме Богаяўлення г. Шчучына.
Урачыстасць праходзіла на плошчы Свабоды райцэнтра, у прысутнасці прадстаўнікоў раённай улады, жыхароў горада, бацькоў і сяброў. Юнакоў, якія далі абяцанне быць вернымі маці-царкве і Айчыне, шчыра павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Ложэчнік, ваенны камісар Аляксандр Гайдук, начальнік Шчучынскага РАУС Аляксандр Шастайла, пракурор раёна Максім Кірыла і многія іншыя. Радасць падзеі з выхаванцамі раздзялілі благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцярняк, святары Сергій Сямашка і Ігар Каласоўскі, кіраўнікі клуба “Дружына” Мікалай Кіселар і Павел Найда, сябры-паплечнікі з гродзенскага ваенна-патрыятычнага атрада “Славяне”.