Главная » Новости » 2014 » 01 » 15 » Хрыстова нараджэнне вачамі “Адраджэння”

Хрыстова нараджэнне вачамі “Адраджэння”

За акном лёгкая завея.  Прыемным шапатлівым гоманам напаўняецца глядзельная  зала.  У ей становіцца  цяпло і  даволі ўтульна. У ім пачынае панаваць  незвычайная  цішыня.  Адзінкавы круглы  пражэктар залівае святлом  сцэну.  Даносяцца прыемныя ноткі  прыгожай  чароўнай  музыкі. У паветры павісла інтрыга – таямніца. З цемры  на  святло  з'яўляецца  Семеон, правільней сказаць, акцёр, які iграе яго ролю. І тут нечакана раздаецца гром з неба, і….. Семеон валіцца на падлогу. Зала трывожна замірае. На тварах гледачоў распазнаецца лёгкае хваляванне.  Гучыць магутны голас з неба. Гледачы, што на задніх шэрагах прыўздымаюцца  са сваіх месцаў, каб больш дэталёва разгледзець дзеянне на сцэне  і  знайсці Таго, Хто ўладна заяўляе : "Семеон, ты не памрэш, пакуль не ўбачыш народжанага Хрыста".

Гэта вельмі цяжка, але незвычайна радасна рабіць такога роду мюзікл, - кажа  рэжысёр-пастаноўшчык мюзіклу прысвечанаму Хрыстову нараджэнню Алена Панасевіч, - таму што ты нясеш у свет светлую вестку. Адзін - піша сцэнар, другі - праводзіць рэпетыцыі, трэці - займаецца музычным і светлавым рашэннем  пастаноўкі, чацвёрты - адказвае за мастацкае афармленне сцэны і г.д.  А чаго вартыя толькі адміністрацыйныя мерапрыемствы!? Дамовіцца з усімі і ўсё каардынаваць. Узрост акцёраў задзейнічаных у  спектаклі ад шасці да шасцідзесяці. Вы ўяўляеце? Гэта далёка, не проста! Мы ж самі  шылі гарнітуры. Пры гэтым, асобаў  якія дзейнічаюць  на сцэне вельмі  шмат.

Увесь цяжар падрыхтоўкі і наступных паказаў спектакля ўзяла на сябе ініцыятыўная група праваслаўнага  клуба шматдзетных сем'яў "Адраджэнне" пры прыходзе Свята-Марфінскага  храма г. Гродна. За час яго існавання, а гэта тры  з лішнім гадоў, удзельнікі клуба больш скрупулёзна падышлі да пастаноўкі, і ўзвялі яе на больш высокі ўзровень.  Хоць удзельнікі  мюзіклу не прафесійныя акцёры, але былі запрошаны для кансультацый кінарэжысёр, педагог па  вакалу, мастак па касцюмах ды іншыя спецыялісты.

Людзі, не гледзячы  на непамерную занятасць, з задавальненнем  адгукнуліся для ўдзелу ў падрыхтоўцы і шматлікіх выступаў. Варта ўзгадаць,што прымалі ўдзел у падрыхтоўцы мюзікла не толькі наведвальнікі клуба “Адраджэнне”, але і вернікі храма  ў гонар прэпадобнапакутніка Афанасія Брэсцкага, а таксама ўдзельнікі праваслаўных моладзёвых брацтваў горада Гродна.

У кожнага ёсць праца,вучоба. Ёсць сям’я і абавязкі. І для стварэння такога кшталту мерапрыемства трэба чымсці ахвяраваць. Ці то інтарэсамі,ці то звыклым ладам жыцця. Асабліва калі мова ідзе пра карысць тых, хто  абмежаваны ў магчымасцях.

 - Змест і геаграфія спектакля атрымаліся , што завецца, вельмі ёмістым і па вертыкалі,і па гарызанталі, - распавядае пра сваю працу сцэнарыст мюзікла Вольга Крутэнка.  - Гісторыя сыходзіць углыб стагоддзяў, на момант зараджэння хрысціянства. І паміж намі і тымі падзеямі больш за дзе тысячы гадоў. І важна было зрабіць яе даступнай не толькі для царкоўнай аўдыторыі, але і для тых, хто знаходзіцца за межамі, звыклага   нам соцыума.

Кіраўніком клуба “Адраджэнне” са згоды ўсіх удзельнікаў мюзікла было прынята рашэнне паказаць пастаноўку і  падзяліцца радасцю  Хрыстовага нараджэння  з жыхарамі хаты - інтэрната для састарэлых і інвалідаў, а таксама з навучэнцамі  "Гарадзенскай адмысловай агульнаадукацыйнай школы - інтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку". Тыя, хто прыходзіў на нашы выступы, змаглі не толькі дакрануцца да таямніцы богаўцялеснення, але і   атрымаць  эстэтычную асалоду,  велізарнае задавальненне і падарункі.

Тым часам, ў зале змяняюцца дэкарацыі. Увага гледача, нібы  з дапамогай машыны часу, з далёкага мінулага пераносіцца ў сучасную беларускую кватэру. Пакой вельмі ўтульны. Мергаціць  рознакаляровымі агеньчыкамі толькі што ўпрыгожаная елка, прысвечаная Божаму нараджэнню. У чаканні цуду пры патрэскванні падпаленых свечак, сядзяць за сталом мама і дачка.  І, вядома ж, маленькую дзяўчынку гадоў пяці, безумоўна, усё на свеце  цікавіла: і чаму елка ставіцца на каляды, і чаму зорачка на верхавіне, і што такое  само  Раство? Мама ж дастала на стол Біблію і  з велізарным задавальненнем  уяўна  з дачкой адправіліся ў гістарычнае вандраванне ў пошуках Ісуса - немаўля.

Адчыняюцца вялізарныя дзеверы старажытнага царскага палаца. Гэта мудрацы,  з Персіі прыйшлі на прыём да цара Ірада з просьбай распавесці пра хуткае нараджэнне Месіі, Цара Іўдзейскага. Пры сустрэчы, Ірад непадробна спалохаўся і спытаў : " Цар Юдзейскі? А я тады хто?", - і падазрона кінуў позірк на вандроўцаў.  І са звыклай яму падступнай хітрасцю сказаў: "Калі знойдзеце немаўля, мне скажыце, каб я  мог яму  пакланіцца".

Напружанасць у зале руйнуюць сваім з'яўленнем валхвы з  вярблюдам, якія накіраваліся ад Ірада ў Палестыну праз усю глядзельную залу. Дзеці  захлёбваючыся смяюцца, настолькі ім спадабаліся касцюмы вярблюдаў. Яны выбягаюць у  праход паміж шэрагамі, каб па-бліжэй разгледзець рэдкую жывёлу. Спрабуюць залесці  на яго, каб пракаціцца  вярхом. Пры гэтым, мудрацы выконваюць вясёлую меладычную песеньку, і рухаюцца  ў Іудэю.

-  Мне спадабалася і сама ідэя, і як яна была ўвасоблена, - кажа глядачка  Наталля Міхайлава.  Мяне выпадкова запрасілі і я пагадзілася, таму што ніколі раней не была на такога кшталту  мерапрыемствах. Спяктакль разлічаны  на шырокую аўдыторыю - што завецца, ад малога  да вялікага. Са мной прыйшла  двухгадовая дачка. Яна высядзела цэлы спектакль.  Уяўляеце!?  Я назіраю за ёй, як яна гэта ўспрымае, як яна жыва рэагуе  на з'яўленне ў зале для глядачоў вярблюда з вешчунамі і іншых персанажаў.   Я бачу, што  мая дачка проста ў захапленні ад таго, што тут адбываецца.

Сапраўды, дзеці  вельмі адчувальныя да той атмасферы, сярод якой яны знаходзяцца, якую стварылі удзельнікі мюзікла,  да  таго,  -  што і як падаецца са цэны.  Яны непадробна рэагуюць на гэта. Маленькія гледачы  звяртаюць  увагу на касцюмы, на персанажаў, на міміку, на гукі. Я стаў заўважаць  зіхаценне ў дзіцячых вачах, якое ім перадалося ад  Віфлеемскай зоркі, якая  пад час спяктакля і на самой справе вяла пастухоў і мудрацоў да калыскі Збавіцеля. А тым часам, на сцэне і пастушкі, і валхвы кіраваныя зоркай , знайшлі Таго, Хто толькі што нарадзіўся для збаўлення людзей. 

Мерапрыемства працягвае ісці сваёй чаргой згодна сцэнару. Падыхожу, прашу прабачэння і “вырываю на размову”  з прагляду мюзікла айца Александра, які каардынуе ўвесь працэс.

- Сёння дзякуючы гэтаму мюзіклу  мы бачым сведчанне  аб тым, што адбылося  дваццаць стагодзяў таму, - кажа  каардынатар Гарадзенскай епархіі па абароне сям'і іярэй Аляксандр Гук . -  І я спадзяюся,што святочныя канцэрты і далей будуць аб’ядноўваць сем’і, як саміх ўдзельнікаў сямейнага клуба,так і тых хто прыйшоў проста паглядзець, а такіх не мала. Каб для іх свята Божага нараджэння не было прымітыўнай звычкай сабрацца за сталом, а каб Хрыстос быў фундаментам, камнем, цэнтрам жыцця  на якім будуецца сям’я, Якога Дзень нараджэння мы сёння і святкуем.

Клуб "Адраджэнне", кіраўніком якога з'яўляецца іярэй А.Гук, быў створаны тры гады таму назад. У Гарадзенскай епархіі існуюць розныя аб'яднанні і суполкі, пачынаючы, з маладзевых і скончваючы, інтэлектуальнымі,  дыскусіоннымі клубамі. Але вось такой суполкі, дзе  збіраліся б праваслаўныя сем'і разам і таты, і мамы,і дзеці - такога яшчэ не было. Вернікі праявілі рашучасць, і па іх ініцыатыве быў створаны клуб, які  аб'ядноўвае цэлыя сем'і, а праз іх -  цэлыя пакаленні. Гэты клуб базуецца на фундаменце хрысціанскіх каштоўнасцей. Таму ен і называецца - "Адраджэннене", бо  адраджаюць спрадвечныя  сямейныя каштоўнасці.  Адзін з  накірункаў дзейнасці, акрамя семінараў па выхаванню дзяцей і адносінаў паміж мужам і жонкай  ды руху "супраць абортаў", арганізацыя святочных праграм, канцэртаў прысвечаных  раству Хрыстову і Вялікадню.

Пасля спектакля арганізатары святочнага мерапрыемства ўладкоўвалі карагоды, гульні поруч елкі і  салодкі стол. У падрыхтоўцы і правядзенні такіх мерапрыемстваў кожная сям'я, якая ўваходзіць у склад клуба “Адраджэнне”,  была задзейнічана. Хтосьці не выступаў на сцэне, але іх ўнёсак у адну вялікую справу не менш, чым у іншых. Спяктакь атрымаўся жывым, насычаным. Атрымалі задавальненне і сталыя, і дзеці.

Існуе біблейская гісторыя. Важна было яе, гісторыю, данесці да сучаснага чалавека. Як не дзіўна, на сённяшні дзень ёсць  такая  катэгорыя людзей, якія ніколі пра яе не чулі. Арганізатары не выпадкова абралі менавіта такую  прыладу данясення - мову мастацтва. Калі чытаеш  евангельскі  ўрывак, у кожнага па-свойму працуе ўяўленне. І фармуецца сваё асобнае  стаўленне да гэтых падзей таксама ў кожнага па-свойму. Удзельнікі святочнага мерапрыемства  зрабілі спробу, калі жадаеце, экранізаваць гэтыя важныя ў сусветнай гісторыі моманты,  каб запрацавалі глядзельныя(візуальныя)  вобразы і з дапамогай іх дастукацца да  сэрцаў. Такім чынам сфармаваць адзінае правільнае стаўленне да біблейскай гісторыі .

І гэта гісторыя -  рэальная гісторыя пра нарадзіўшагася Хрыста, якая  прайграваецца тут і цяпер. Глядач ужо  не застаецца абыякавым ці  безуважным у адносінах да яе. Таму што вестка пра  нарадзіўшагася Збавіцеля,  кранае розум,  душу і сэрца гледача, напаўняе сэнсам і радасцю жыццё.

У мюзікле, які ладзіўся на свята Хрыстова нараджэння, мы бачым прыклад  удалага перакрыжоўвання і супрацоўніцтва духоўнай сферы са свецкай. Выразна відаць як паспяхова выкарыстоўваюцца  сродкі мастацтва, сцэна, пластыка, святло, гук – дзеля хрысціанскай пропаведзі і нясенню радасці  людзям  аб нарадзіўшымся Хрысце.

Кінарэжысёр Аляксандр ГАНЕЦ

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut