За акном лёгкая завея. Прыемным шапатлівым гоманам напаўняецца глядзельная зала. У ей становіцца цяпло і даволі ўтульна. У ім пачынае панаваць незвычайная цішыня. Адзінкавы круглы пражэктар залівае святлом сцэну. Даносяцца прыемныя ноткі прыгожай чароўнай музыкі. У паветры павісла інтрыга – таямніца. З цемры на святло з'яўляецца Семеон, правільней сказаць, акцёр, які iграе яго ролю. І тут нечакана раздаецца гром з неба, і….. Семеон валіцца на падлогу. Зала трывожна замірае. На тварах гледачоў распазнаецца лёгкае хваляванне. Гучыць магутны голас з неба. Гледачы, што на задніх шэрагах прыўздымаюцца са сваіх месцаў, каб больш дэталёва разгледзець дзеянне на сцэне і знайсці Таго, Хто ўладна заяўляе : "Семеон, ты не памрэш, пакуль не ўбачыш народжанага Хрыста".