Палатачны лагер праваслаўнай моладзі
Ужо стала добрай традыцыяй збірацца разам кожнае лета ў весцы Канюхі, што каля Скідзеля, у трохдзенны палатачны лагер праваслаўнай моладзі і выхавнцаў дзіцачага дома. Але у гэтым годзе гэта традыцыя набыла новы характар: з 15 па 17 ліпеня 2013г. сабраліся разам выхаванцы Гродзенскага і Ваўкавыскага дзіцячых дамоў і моладзь брацтва ў імя прэпадобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага г.Гродна і трох Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаанна і Еўстафія г.Ваукавыска. Узначалілі лагер і духоўна акармлялі ўсіх прысутнічых клірык прыхода царквы Благавешчання Божай Маці г.Ваукавыска іярэй Сергій Дзяшук і клірык прыхода царквы Сабора Усіх Беларускіх Святых г. Гродна іярэй Ілія Гапановіч.
Тры дні прайшлі насычана і разнастайна: гульні, спаборніцтвы, прыгатаванне ежы на вогнішчы і канешне ж сумесныя маленні і ўсімі узлюблены Хрэсны ход увечары вакол тэрыторыі лагера – усе гэта зблізіла і аб’яднала дзяцей і дарослых, дало магчымасць акунуцца у жыцце вескі і наблізіцца да Бога.
Арганізаваныя сумеснымі намаганнямі святароў і брацтваў спартыўныя спаборніцтвы, якія ўключалі і арыентаванне на мясцовасці, і ўменне знайсці правільнае выйсце ў складанай сітуацыі, і фізічная падрыхтоўка аб’ядноўвалі дзяцей у калектыў і выклікалі жаданне перамогі.
Атмасфера дабра, узаемапаразумення і ўзаемнадапамогі жылі разам у нашым лагеры. Дзякуй усім, хто дапамагаў нам у арганізацыі адпачынку, храні усіх Гасподзь.
Выхавальніца Гродзенскага дзіцячага дома Таццяна Іосіфауна Еўтух