Кніга – адно са старажытных вынаходніцтваў цывілізацыі. З’яўленне пісьменства i кнігі значна павялічылі магчымасці захавання і перадачы інфармацыі.
Спачатку кнігі былі рукапіснымі. Іх паходжанне вядзецца ад надпісаў, якія нашы продкі рабілі на каменнях, дрэве, папірусе, гліне, бронзе, бяросце. Так, старажытнейшыя з егіпецкіх папірусаў адносяцца да XXV ст. да н.э. У II-III ст. н.э. для перапіскі кніг сталі карыстацца пергаментам – спецыяльна апрацаванай цялячай шкурай. Нарэшце, кітайцы вынайшлі паперу і ўсе народы паступова з XIV стагодзя сталі выкарыстовываць яе для пісьма.