Свяцільнічныя малітвы Утрані (т.зв. святарскія малітвы) – адна з найстаражытнейшых частак ранішняга багаслужэння візантыйскага абраду. Верагодна, іх фарміраванне пачалося яшчэ ў к. 3-га пач. 4-га стагоддзяў хрысціянскай гісторыі.
Лічыцца даказаным, што тэксты тых свяцільнічных малітваў, якія сёння ўваходзяць у склад праваслаўных служэбнікаў, звязаны з традыцыяй багаслужэння храма Сафіі Канстантынопальскай, а канкрэтна з сутачным кругам служб, якія называліся "песенным паследваннем".