29 красавіка 2018 года ў Чытацкім клубе бібліятэкі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна тэматычную сустрэчу "Пра жыццё і працы старца Паісія Святагорца" правёў госць клуба іпадыякан Яўген Кулак.
На пачатку размовы Яўген распавёў пра асабісты вопыт духоўнай сустрэчы з прападобным Паісіем, пазнаёміў з асноўнымі і самымі яркімі момантамі жыцця вядомага старца.