Аб жыцці старца Паісiя Cвятагорца гутарылі ў Чытацкім клубе Пакроўскага сабора
29 красавіка 2018 года ў Чытацкім клубе бібліятэкі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна тэматычную сустрэчу "Пра жыццё і працы старца Паісія Святагорца" правёў госць клуба іпадыякан Яўген Кулак.
На пачатку размовы Яўген распавёў пра асабісты вопыт духоўнай сустрэчы з прападобным Паісіем, пазнаёміў з асноўнымі і самымі яркімі момантамі жыцця вядомага старца.
Наведвальнікі таксама далучыліся да ўспамінаў і сышліся ў меркаванні, што менавіта прастата і даступнасць духоўных настаўленняў прыцягваюць сучаснага чалавека да асобы гэтага святога.
У канцы сустрэчы кіраўнік бібліятэкі Пакроўскага сабора іпадыяканаў Аляксандр Цыбульскі падзякаваў спікеру і прапанаваў наведвальнікам выказваць свае пажаданні аб магчымых тэмах для наступных сустрэч.
Мікалай БАЙДА