Главная » Novostnye Tegi » Максим Богданович

Максим Богданович

125-годдзе Максіма Багдановіча адзначылі ў Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора

125-годдзе Максіма Багдановіча адзначылі ў Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора

11 снежня 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна зладзілі літаратурна-мастацкую вечарыну, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Удзел у мерапрыемстве прынялі: Данута Бічэль, паэтка, стваральніца музея Максіма Багдановіча ў Гродне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Міхась Скобла, паэт, перакладчык, эсэіст (Мінск); Таццяна Грыневіч-Матафонава, спявачка (Мінск), Аляксей Пяткевіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Анатоль Брусевіч, паэт, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, іерэй Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Уладзімір Петручык, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора.

У дзень 125-годдзя са дня нараджэння М. Багдановіча святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта

У дзень 125-годдзя са дня нараджэння М. Багдановіча святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта

9 снежня 2016 года ў дзень 125-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча на магіле маці паэта адбылася паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў. 

Заўпакоўнае маленне на могілках каля Свята-Марфінскай царквы здзейсніў святар Свята-Пакроўскага сабора іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка. Таксама ўдзел у малітве за спачын душы паэта і яго сваякоў прынялі пеўчыя архіерэйскага хору Свята-Паркоўскага сабора, пад кіраўніцтвам рэгента матушкі Юліі Шэпелевай і вернікі горада Гродна.

Паніхіда ў памяць Максіма Багдановіча ў Каложы

25 мая 2014 года ў Гродзенскай епархіі адзначылі гадавіну смерці выдатнага беларускага паэта, “песняра чыстай красы” Максіма Багдановіча. У гэты дзень у старажытнай Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве была адслужана паніхіда ў памяць паэта, яго маці Марыі і бацькі Адама. Малебен на беларускай і царкоўнаславянскай мовах праводзіў настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў у саслужэнні протаіерэя Георгія Роя і дыякана Уладзіміра Юзвы.

Подписка на RSS - Максим Богданович
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut