У дзень 125-годдзя са дня нараджэння М. Багдановіча святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта
9 снежня 2016 года ў дзень 125-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча на магіле маці паэта адбылася паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў.
Заўпакоўнае маленне на могілках каля Свята-Марфінскай царквы здзейсніў святар Свята-Пакроўскага сабора іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка. Таксама ўдзел у малітве за спачын душы паэта і яго сваякоў прынялі пеўчыя архіерэйскага хору Свята-Паркоўскага сабора, пад кіраўніцтвам рэгента матушкі Юліі Шэпелевай і вернікі горада Гродна.
"Малітва – гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей," - адзначыў іерэй Павел Каспяровіч.
Нагадваем і сардэчна запрашаем: 11 снежня Клуб праваслаўнай размовы літаратурна-мастацкая вечарына да 125-годдзя Максіма Багдановіча
Мікалай БАЙДА