Главная » Taxonomy » Term » Василий Черник

Василий Черник

Урачыстае адкрыццё фестывалю «Каложскі дабравест»

19 февраля 2014 года. Урачыстае адкрыццё фестывалю «Каложскі дабравест»Трэці дзень фестывалю распачаўся малебнам ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. У сярэдзіне дня ўсе жадаючыя маглі наведаць прэзентацыю кнігі Ларысы Густавай «Царкоўныя спевы. Беларуская спеўная культура Праваслаўнай традыцыі» і заадно паслухаць спевы ў выкананні аўтаркі кнігі.

Вечарам адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю «Каложскі дабравест». Распачаў святочную цырымонію хор духавенства Гродзенскай епархіі, які выканаў гімн «Магутны Божа».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які назваў фестываль духоўнай вясной. «Песнапенні - гэта малітва,  а малітва - гэта зварот да Бога, гэта тое, што ў чалавека ў сэрцы, у душы. Гэта самае патаемнае, што немагчыма патлумачыць простаю чалавечаю моваю, але гэта можна апець у малітве, калі душа крычыць, душа звяртаецца да Бога, душа спявае Госпаду», - адзначыў Уладыка.

Подписка на RSS - Василий Черник
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut