15 мая 2021 года, у дзень памяці святых дабраверных князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў асвячэнне храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана ў аг. Пархімаўцы (Бераставіцкае благачынне) і служэнне Боскай літургіі.