3 верасня 2018 года на базе Гродзенскага аддзялення ДАІ пры непасрэдным удзеле Гродзенскай праваслаўнай епархіі, Гродзенскай каталіцкай епархіі, а таксама сярэдняй школы № 12 адбылася акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях.
Каля гарадскога парка імя Ж.Э. Жылібера былі выстаўлены манекены з выявамі дзяцей, загінулых на дарогах Гродзеншчыны за апошнія пяць год. На выявах былі пазначаны прозвішча і імя загінулых, год смерці і ўзрост на момант гібелі. Побач з манекенамі супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі.