2 кастрычніка 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім саборы г. Гродна адбылася лекцыя прафесара Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэя Гардзея Шчэглова – аўтара шматлікіх гістарычных манаграфій і даследванняў па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Тэма сустрэчы гучала так: “Замалёўкі з жыцця беларускага праваслаўнага духавенства ў 19 стагоддзі”.