Аб жыцці беларускага духавенства ў XIX стагоддзі гаварылі ў клубе праваслаўнай размовы
2 кастрычніка 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім саборы г. Гродна адбылася лекцыя прафесара Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэя Гардзея Шчэглова – аўтара шматлікіх гістарычных манаграфій і даследванняў па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Тэма сустрэчы гучала так: “Замалёўкі з жыцця беларускага праваслаўнага духавенства ў 19 стагоддзі”.
Менавіта 19 стагоддзе стала тым перыядам, калі адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці беларускага праваслаў’я. Прафесар звярнуў увагу слухачоў на многія праблемныя стораны жыцця і дзейнасці беларускіх праваслаўных святароў. Былі вызначаны сацыяльныя і грамадскія перадумовы, выклікаўшыя рэвалюцыю і ганенне на Царкву у 20 стагоддзі. Асобную тэму склалі пытанні межканфесійных адносінаў у 19 стагоддзі на тэрыторыі Беларусі. Протаіерэй Гардзей Шчыглоў прывёў мноства дакументальных сведчанняў пра жыццё Праваслаўнай царквы ў Беларусі ў 19 стагоддзі.
Протаіереэй Георгій РОЙ