У Гродна адзначылі 3-ох годзе праваслаўнага часопіса “Пакаленне” і прэзентавалі новы нумар, прысвечаны праблемам праваслаўных. Прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды адбылася ў царкоўна-прыхадскім комплексе Каложскай царквы.
Гродзенскі праваслаўны часопіс "Пакаленне" упершыню выйшаў ў 2011 годзе дзякуючы заснавальніку іерэю Антонію Семілету, які на той момент выконваў функцыю рэдактара. З 2012 года галоўным рэдактарам выдання стала журналіст Алена Бабіч. Афіцыйны статус духоўна-асветніцкага СМІ "Пакалене" набыў у 2013 годзе. Гэта адзіны глянцавы часопіс праваслаўнага кірунку ў Гродне. На яго старонках асвятляюць не толькі рэлігійныя тэмы, але і сацыяльныя, культурныя, філасофскія.