У Каложы абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння царквы і СМІ
У Гродна адзначылі 3-ох годзе праваслаўнага часопіса “Пакаленне” і прэзентавалі новы нумар, прысвечаны праблемам праваслаўных. Прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды адбылася ў царкоўна-прыхадскім комплексе Каложскай царквы.
Гродзенскі праваслаўны часопіс "Пакаленне" упершыню выйшаў ў 2011 годзе дзякуючы заснавальніку іерэю Антонію Семілету, які на той момент выконваў функцыю рэдактара. З 2012 года галоўным рэдактарам выдання стала журналіст Алена Бабіч. Афіцыйны статус духоўна-асветніцкага СМІ "Пакалене" набыў у 2013 годзе. Гэта адзіны глянцавы часопіс праваслаўнага кірунку ў Гродне. На яго старонках асвятляюць не толькі рэлігійныя тэмы, але і сацыяльныя, культурныя, філасофскія.
"Да асвятлення жыцця Царквы патрэбна падыходзіць праблемна, жыва, цікава" – гаворыць прэс-сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Георгій Рой.
– Потенциал у этого издания огромный, и во многом он будет зависеть от того, насколько хорошо мы выстроим взаимодействие со светскими журналистами. Журнал не является сугубо церковным, я думаю, что за этим будущее не только этого издания, но и любого другого церковного издания. Проблема церковных СМИ в том, что мы зациклены на своей внутрицерковной жизни, на своих проблемах. Как священник я знаю, что христиане живут не только церковными проблемами, нас волнуют и те проблемы, которые поднимаются на страницах светских изданий, на интернет-порталах, обсуждения в социальных сетях, те темы, которые поднимаются на телевидении.
Протаіерэй Георгій Рой распавёў, што Гродзенская епархія адкрыта для кантактаў і камунікавання з журналістамі, дзеля чаго стварылі адмысловы інфармацыйны аддзел:
– В задачи информационному отделу посбавлено налаживание всестороннего взаимодействия со светскими журналистами. Мы берём курс на открытость.
Протаіерэй Георгій Рой адзначыў, што ўмовай камунікацыі павінна быць паразумене і ўзаемная адкрытасць да размовы. Першым крокам да карысных зносін стануць штомесячныя прэс-рэлізы, рассылку якіх прапануе рэгіянальным СМІ інфармацыйны аддзел. Таксама аддзел аказвае журналістам дапамогу па пошуку экспертаў ў асвятленні праваслаўнай тэматыкі. Цесныя кантакты з прэсай павінны дапамагчы пазбегнуць многіх памылак.
На сустрэчы можна было пазнаёміцца з першымі нумарамі часопіса "Пакаленне" і гэткім чынам прасачыць яго эвалюцію ад каляровага яркага выдання да сапраўднага твора мастацтва. Праўда і першыя нумары не былі камяком: на якаснай паперы, з ілюстрацыямі, тэматычна разнастайныя.
Расказвае кіраўнік выдавецкага аддзела епархіі, стваральнік часопіса іерэй Антоній Семілет:
– Первый опыт я получил ещё в Светлогорске, когда на приходе мы начали издавать журнал "Свеча Веры". Он просуществовал недолго, но я рад, что попал именно в Гродно: перекрёсток цивилизацый, перекрёсток культур, здесь как нигде много информацыонных поводов. Создать журнал я бы не смог без одобрения и поддержки нашего правящего епископа, благодаря его благословению журнал начал организовываться. Первые шаги были робкие, в чём-то не совсем удачные, со всеменем с помощью епархиального сайта удалось найти Елену, которая и стала впоследствии главным редактором. Главная цель, которую я преследовал – это проповедь, у меня как у священника, как у христианина есть стремление доносить истину, быть не только православным, но быть для всех, касаться не только церковной повестки дня, но и всез тех тем, которые нам даёт сама жизнь.
Цяпер кожны нумар "Пакалення" мае ўласную непаўторную вёрстку, тэму, герояў, сярод якіх асобы досыць вядомыя. Як спалучыць кампетэнтнасць, зразумеласць, цікавасць пры асвятленні рэлігійных падзей? Для якой аўдыторыі у першую чаргу існуе часопіс "Пакаленне"? Распавядае галоўны рэдактар выдання Алена Бабіч:
– Перш за ўсё гэта твор мастацтва. Мастацтва журналістскага, літаратурнага, дызайнерскага. Мы эксперыментуем над тым, што такое твор журналістскага мастацтва, каб атрымалася і якасна, і хораша. Дзеля гэтага ёсць некалькі асноўных рубрык. Напрыклад рубрыка "Анфас" – гэта тое, што павінна ўплываць на ўвесь астатні нумар. Ёсць тэма нумара, але "Анфас" не обавязкова пра яе, ён пра чалавека. Найперш бачым інтэрв'ю па тэме, ў якой кампетэнтны, а пасля тыя ці іншыя яго выразы, вытрымкі з твораў сустракаюццпа на старонках часопіса. Павінна атрымацца так, каб гэта было уніфікавана, каб гэта было цэльна. У якасці найбольш зорных герояў "Анфасу" у нас ужо былі Уладзімір Гурболькаў, інак Мікалай (Бембель), Віктар Праўдзюк, Арцём Кавалеўскі, архіманрдыт Сава (Мажука) і інш.
Акрамя таго гэта рубрыка "Вялікі рэпартаж". Мы едзем далёка, намагаемся жыць там нейкі час і вось пра гэта пішам. Асвячаем тэмы у гэтай рубрэцы вельмі разнастайный, найбольш сацыяльнага кірунку.
Матэрыял "Пакалення" не можа быць заметкаю ці несялічкім артыкулам, ён павінен быць вялікім і значным.
Рубрыка, якая стаіць на памежжы свецкага і царкоўнага - "Свой шлях". Тут вернік расказвае, як ён прыйшоў да веры. І часта прыйшоў не так даўно, менавіта гэта цікавіць тых, хто ў пошуку.
Аўдыторыя, якую акрэсліваем для сябе – маладая праваслаўная інтэлегентыя. Мы заўсёды гаворым, што "Пакаленне" - гэта часопіс на 50% для праваслаўных і на 100% для усіх.
Мы, відаць, нікога не зменім, але мы можам даць вось гэты штуршок, каб чалавек сам змяніў сябе хоць бы і нейкім невялікім чынам.
Таленавіты фатограф зробіць для якаснага выдання немагчымае. Бывае, што якасныя здымкі выцягваюць не надта моцны матэрыял. А як гэта, быць праваслаўным фатографам, расказвае арганізатар мерапрыемства "Велікодная вясёлка", майстар Ігар Ждановіч:
– Думаю, что православный фотограф ни чем не отличается от обыкновенного, но при съёмке православных событий необходимо знать их суть. Не раз приходилось снимать в алтаре, где сокровенность и таинственность церковной фотосъёмки понимаешь как нельзя лучше.
Рабіць часопіс лепшым – задача не толькі рэдакцыйнага калектыву і аўтараў, але і чытачоў, якія сваімі водгукамі могуць паўплываць на змест "Пакалення". часопіс рады вітаць крэатыўных аўтараў, выслухоўваць нечаканыя ідэі і ісці разам з часам.
Марыя Дуброўская