18 красавіка 2019 года настаяцель Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой і моладзевы хор на чале з кіраўніком пеўчай студыі Елізаветай Айкян прынялі ўдзел у адкрыцці выстаўкі “Велікоднае сугучча. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларуска-літоўскага памежжа”, прымеркаванай да свята Вялікадня.
Выстаўка ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, якая прадоўжыцца да 26 мая, прапануе знаемства з унікальным зборам велікодных яек 1930-х гадоў і сучаснымі творамі ад народных майстроў з Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь, якія захавалі традыцыі роспісу пісанак і стварэння сімвалічных упрыгожванняў да галоўнага Свята.