Главная » Novostnye Tegi » Людмила Рублевская

Людмила Рублевская

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах XVIII фестываля "Каложскі Благавест"

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах XVIII фестываля "Каложскі Благавест"

19 лютага 2019 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVIII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” адбыўся вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Лёхка, таленавіта і натхнёна гучала беларуская мова ў вершах і спевах сучасных беларукіх талентаў. Сярод якіх былі паэтка Аліна Паўлоўская, паэт, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Рычард Бялячыц, паэтка Ала Нікіпорчык, бард Таццяна Салаўёва, спявак Алесь Дзянісаў і клірык Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч.

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай ў навуковай бібліятэцы ГрДУ

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай ў навуковай бібліятэцы ГрДУ

19 лютага 2019 года ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла сустрэча з Людмілай Рублеўскай, беларускай паэтэсай, пісьменніцай, літаратурным крытыкам, Лаўрэатам прэміі «Залаты апостраф», Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы празаічны твор», аглядальнікам аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Мерапрыемства праводзілася сумесна з Гродзенскай епархіяй. У якасці гасцей на сустрэчы таксама прысутнічалі святар, паэт Павел Каспяровіч, гарадзенскі паэт, дацэнт кафедры польскай філалогіі ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Анатоль Брусевіч, а таксама старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка.

Подписка на RSS - Людмила Рублевская
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut