У адно з галоўных хрысціянскіх свят – Дзень Святой Троіцы – у прыходзе святых Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага прайшоў III епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”.
У конкурсе прынялі удзел каля 80 чытальнікаў у чатырох узроставых групах: ад самых маленькіх дашкольнікаў да старэйшых вучняў агульнаадукацыйных школ. Прыемна адзначыць, што геаграфія ўдзельнікаў конкурсу штогод пашыраецца: не толькі чытальнікі з Зэльвы, Шчучына, Мастоў, Гродна, Ваўкавыска удзельнічалі у конкурсе, але і з Дзяржынска.