Главная » Новости » 2018 » 05 » 27 » III епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”

III епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”

У адно з галоўных хрысціянскіх свят – Дзень Святой Троіцы – у прыходзе святых Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх  г. Ваўкавыска па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага прайшоў III епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”.

У конкурсе прынялі удзел каля 80 чытальнікаў у чатырох узроставых групах: ад самых маленькіх дашкольнікаў да старэйшых вучняў агульнаадукацыйных школ. Прыемна адзначыць, што геаграфія ўдзельнікаў конкурсу штогод пашыраецца: не толькі чытальнікі з Зэльвы, Шчучына, Мастоў, Гродна, Ваўкавыска удзельнічалі у конкурсе, але і з Дзяржынска.

У выкананні дзяцей гучалі творы як класікаў беларускай і рускай літаратуры, так і вершы малавядомых аўтараў. Але галоўнае, як адзначылі члены журы, што кожны выканаўца пранікся да глыбіні душы сэнсам твора, чытаў яго ад усяго сэрца, усвядомлена. У час конкурсу ў храме панавала атмасфера чысціні і дабрыні, зусім не адчувалася, што гэта спаборніцтвы на лепшага чытальніка, а проста невялічкі уклад у  духоўную спадчыну нашай краіны.

Членамі журы, якое ацэньвала чытальнікаў, сёлета былі святар Павел Каспяровіч; паэт, рэжысёр тэатара-студыі гімназіі №2 г. Ваўкавыска Вячаслаў Макуць; паэтэса, Ала Нікіпорчык, Саюз беларускіх пісьменнікаў. У знак пашаны на памяць паэты падаравалі прыходу свае зборнікі вершаў.

Кожны з удзельнікаў конкурсу атрымаў Ліст падзякі і падарунак, а пераможцы былі адзначаны дыпломамі. Пераможцаў конкурсу васямнаццаць. А месцы размеркаваліся наступным чынам:

Першая ўзроставая група: деці да 6 год

1 месца – Абельчык Арына, прыход храма Богаяўлення г. Шчучын

2месца – Панас Яўгеній, прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага г.Гродна

3 месца – Ільенка Дар’я, прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага г.Гродна

3 месца – Радзіон Марыя, прыход Святога Архангела Міхаіла в. Вострава, прыход Святога вм. Георгія Пераможнага аг. Галынка

Другая ўзроставая група: вучні пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца - Шчурская Дар’я, прыход храма Узвіжання Крыжа Гасподня в. Калантаі

2месца -   Шыкуноў Мікалай, прыход храма Пакрава  Прасвятой Багародзіцы

 г. Дзяржынск

2месца - Красоўская Анастасія, прыход храма Пакрава  Прасвятой Багародзіцы г. Дзяржынск

2месца - Гжэсяк Арцём, прыход храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы г. Ваўкавыск

3 месца - Буклярэвіч Матвей, прыход храма раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла, настаўнікаў славенскіх г. Ваўкавыск

3 месца - Хвашчоў Кірыл, прыход храма Пакрава  Прасвятой Багародзіцы г. Ваўкавыск   

3 месца – Шыла Данііл, прыход Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна

Трэцяя ўзроставая група: вучні 5-8 класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца – Куршук Дар’я, прыход храма Сятой Жывапачатнай Троіцы г.п. Зэльва

2месца – Шэўнуха Ксенія, прыход Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора

г. Гродна

2месца – Сакута Кацярына, прыход храма Архангела Міхаіла г. Шчучын

3 месца – Шагун Ксенія, прыход храма раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла, настаўнікаў славенскіх г. Ваўкавыск

3 месца – Абрамчык Ангеліна, прыход храма Ператварэння Гасподня в. Дзярэчын

3 месца – Ярашэвіч Кацярына, прыход храма Пакрава  Прасвятой Багародзіцы

г. Ваўкавыск   

Чацвёртая ўзроставая група: вучні 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ

1 месца – Малярэнка Паліна, прыход Святога Вялікамучаніка Георгія Пераможнага г.п. Чырвонасельскі

Па рашэнні журы 2 і 3 месца не прысудджана нікому з удзельніаў.

Настаўніца нядзельнай школы Ірына ПЛЮТА

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut