Навукова-практычная канферэнцыя “Радасць духоўнага слова” адбылася сёння ва Універсальнай чытальнай зале ў Гродна. Мерапрыемства прашло ў межах Дзён праваслаўнай кнігі (22-23 красавіка), святкаванне якіх арганізаванае абласной бібліятэкай імя Е. Ф. Карскага, Гродзенскай Епархіяй і аддзелам адукацыі Гродзенскага выканаўчага камітэта.
У канферэнцыі ўдзельнічалі 8 дакладчыкаў. Спачатку іерэй Ігар Данільчык распавёў слухачам пра Барыса-Глебскі цыкл старажытнарускай літаратуры, а іерэй Вячаслаў Гаплічнік падзяліўся досведам царкоўнага служэння моладзі ў Гродзенскай Епархіі. Затым адбылася прэзентацыя часопіса “Пакаленне”.