Навукова-практычная канферэнцыя “Радасць духоўнага слова”
Навукова-практычная канферэнцыя “Радасць духоўнага слова” адбылася сёння ва Універсальнай чытальнай зале ў Гродна. Мерапрыемства прашло ў межах Дзён праваслаўнай кнігі (22-23 красавіка), святкаванне якіх арганізаванае абласной бібліятэкай імя Е. Ф. Карскага, Гродзенскай Епархіяй і аддзелам адукацыі Гродзенскага выканаўчага камітэта.
У канферэнцыі ўдзельнічалі 8 дакладчыкаў. Спачатку іерэй Ігар Данільчык распавёў слухачам пра Барыса-Глебскі цыкл старажытнарускай літаратуры, а іерэй Вячаслаў Гаплічнік падзяліўся досведам царкоўнага служэння моладзі ў Гродзенскай Епархіі. Затым адбылася прэзентацыя часопіса “Пакаленне”.
Прагучалі паведамленні аб спавядальнай літаратуры, аб біблейскіх сюжэтах у творах выяўленчага мастацтва, аб своеасаблівасці праваслаўнага іканапісу і інш. Арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі ўдзялілі асаблівую ўвагу ўплыву рэлігійнай літаратуры менівата на моладзь з прычыны таго, што малады чалавек заўсёды мае патрэбу ў духоўнай і псіхалагічнай падтрымцы. Асабіста сказалі пра выпрацоўку “імунітэту” супраць неякаснай духоўнай літаратуры тыпу “як вылячыцца з дапамогай святой вады” альбо “як паправіць інэргетыку”.
Напрыканцы мерапрыемства дарэктар бібліятэкі Лідзія Мальцава запрасіла ўсіх да ўдзеду ў літаратурна-музычным вечары пад назвай “Каб сілу вераю набыць”, які пройдзе ўжо заўтра з 15 да 17 гадзін. Цалкам жа адкрыты пракляд літаратуры “Жывое слова мудрасці духоўнай” пасля дзён праваслаўнай кнігі працягнецца аж да 30 кастрычніка.